Плюс 350 тысяч за паўгода. У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасьць банкаўскіх картак

Ілюстрацыйнае фота.

На 1 ліпеня ў Беларусі было 19 719 220 банкаўскіх плацёжных картак. Пра гэта сказана ў статыстычным бюлетэні Нацбанка. На гэта зьвярнуў увагу беларускі бізнэс-партал Office Life.

Паводле Office Life, гэта рэкордная колькасьць плацёжных карт у Беларусі. З 1 кастрычніка 2023-га колькасьць банкаўскіх карт у Беларусі перавышае 19 млн. Летась самы высокі паказчык зафіксавалі на 1 кастрычніка 2024-га: тады іх было 19 393 524. Але ўжо на 1 студзеня 2025-га картак стала менш на 23 тыс. — 19 370 115.

За першы квартал 2025-га іх колькасьць вырасла да рэкордных 19482820, гэта значыць плюс 112,7 тыс. За другі квартал карткі зноў абнавілі рэкорд — 19719220, гэта значыць плюс яшчэ 236,4 тыс. У выніку за паўгодзьдзе картак стала больш на 349,1 тыс., а за год — на 420,1 тыс.

Тым часам колькасьць банкаматаў скарацілася — з 4215 да 4138, адзначае Office Life. Яшчэ больш зьменшылася колькасьць пунктаў выдачы наяўных грошай — з 2456 да 2133. Скарацілася і колькасьць інфакіёскаў — з 1750 да 1660.

Паводле бізнэс-парталу, у Беларусі расьце колькасьць апэрацый з выкарыстаньнем банкаўскіх картак.

  • Пасьля пачатку паўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў Беларусь сталі прыяжджаць расейскія грамадзяне, каб адкрываюць карты Visa і Mastercard.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзесяць банкаў увялі зьмены ў парадак працы з кліентамі