Прэзыдэнцкі спартовы клюб, якім кіруе Дзьмітры Лукашэнка, плянуе ўвесьці ў Беларусі абавязковую рэгістрацыю IMEI-кодаў мабільных тэлефонаў. Пра гэта сьцьвярджае з спасылкай на атрыманыя дакумэнты ініцыятыва былых сілавікоў BelPol.
У Пакістане такая сыстэма працуе з 2018 году. Пакістан жа дапамог стварыць яе ў Таджыкістане. І цяпер таджыкі дзеляцца досьведам зь беларускімі ўладамі.
Паводле задумы, кожны тэлефон у Беларусі павінен будзе прайсьці рэгістрацыю. Гэта дазволіць кантраляваць увесь мабільны рынак краіны, сьцьвярджае BelPol.
Акрамя фінансавай выгады, праект дасьць магчымасьць зьбіраць вялікія абʼёмы зьвестак пра карыстальнікаў.
IMEI — гэта ўнікальны 15-значны ідэнтыфікацыйны нумар, які прысвойваецца кожнаму мабільнаму тэлефону або іншай прыладзе зь SIM-картай (напрыклад, пляншэту або мадэму).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла расьсьледаваньне: як і колькі набліжаныя да Лукашэнкі зарабляюць на абыходзе санкцыяў за кошт «Гродна Азоту» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BelPol: У Менску каля жылога раёну працуе сакрэтны завод ударных дронаў