На 1 ліпеня ў Беларусі было 19 719 220 банкаўскіх плацёжных картак. Пра гэта сказана ў статыстычным бюлетэні Нацбанка. На гэта зьвярнуў увагу беларускі бізнэс-партал Office Life.
30 ліпеня на расейскім паўвостраве Камчатка адбыўся моцны землятрус магнітудай 8,8, што стала прычынай «абуджэньня» пяці вульканаў.
Ізраіль заклікаў міжнародную супольнасьць зьвярнуць першачарговую ўвагу на сытуацыю з ізраільскімі закладнікамі, якіх трымаюць у Газе ўжо амаль 22 месяцы. Нагодай сталі апублікаваныя відэазапісы, на якіх закладнікі выглядаюць вельмі зьнясіленымі.
У Памежнай службе Польшчы паведамілі, што ў першым квартале 2025 году з Польшчы выправадзілі 326 грамадзян Беларусі, 303 зь іх пакінулі польскую тэрыторыю добраахвотна.
Эўрапейская камісія расьсьледуе сэрыю незвычайных рэйсаў зь Менску ў Бэнгазі (Лібія), у той час калі расьце занепакоенасьць магчымым расейскім спрыяньнем новай хвалі нелегальнай міграцыі ў Паўднёвую Эўропу.
Украінскі журналіст Юры Бутусаў 2 жніўня апублікаваў відэазапіс палоннага з расейскай арміі, які назваў сябе «вайскоўцам беларускай арміі». Свабода праверыла, ці так гэта.
Пасьля шырокага агалошваньня намеру ўладаў у Дарагічынскім раёне пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці руіны касьцёлу, які даўно патрабаваў кансэрвацыі, гэтая праца нарэшце пачалася.
Беларусь стала найбуйнейшым пакупніком расейскай сьвініны, хоць раней сама пастаўляла гэты прадукт у Расею. Разьбіраемся, ці вырастуць праз гэта цэны і ці магчымы дэфіцыт мяса.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
У ліпені Менск па анамальных дажджах чарговы раз сутыкнуўся зь лякальнымі падтапленьнямі, рух па горадзе быў месцамі паралізаваны. Улады заяўляюць, што спрабуюць вырашаць праблемы.