Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным сьцягам БНР; дзень памяці Рамуальда Траўгута і Вячаслава Адамчыка


Рамуальд Траўгут
Рамуальд Траўгут

Падзеі 5 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

5 жніўня 1864 году ў Варшаўскай цытадэлі павешаны Рамуальд Траўгут, генэрал, камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, герою пастаўлены помнік

Таксама ў гэты дзень

1506 — Клецкая бітва. Пад Клецкам сышліся 7-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага і 12-тысячная армія татараў. Літвінамі кіраваў Міхал Глінскі. У выніку бліскучае перамогі амаль усё татарскае войска зьнішчылі і вызвалілі з палону 40 тысячаў землякоў, якіх татары гналі ў Крым

1772 — Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстра-Вугоршчынай.

1917 — на 1-й сэсіі Беларускай цэнтральнай рады было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня

1918 — бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

1940 — Латвія ўключаная ў склад СССР.

2018 — паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне адбылося ганаровае адкрыцьцёпомніку паўстанцам 1863 году

У гэты дзень нарадзіліся

1461 Аляксандар Ягелёнчык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1753Лаўрын Гуцэвіч, архітэктар, аўтар архітэктурных шэдэўраў у Вільні і на Віленшчыне

1816 Геранім Страйноўскі, асьветнік, праўнік, рэлігійны дзяяч. Рэктар Галоўнай школы ВКЛ, якую ператварыў ува ўнівэрсытэт. Віленскі біскуп

1850Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік.

1924 Аркадзь Жураўскі, мовазнавец, доктар філялягічных навук, прафэсар

1930 Ніл Армстранг, амэрыканскі астранаўт, першы чалавек, які ступіў на Месяц.

1947 Віталь Скалабан, гісторык, літаратар, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Віталь Скалабан
Віталь Скалабан

1947 Віктар Маркавец, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Віктар Маркавец. «Свята ў Докшыцах»
Віктар Маркавец. «Свята ў Докшыцах»

1958 Уладзімер Макей, дзяржаўны дзяяч РБ і дыплямат, 7-ы міністар замежных справаў (2012-2022)

1962 Юлія Чарняўская, культуроляг, пісьменьніца, палітычная зьняволеная

У памяці

1816Тамаш Ваўжэцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, пасьля таго, як Тадэвуш Касьцюшка патрапіў у палон, узначаліў паўстаньне 1794 году

1863 у двары Менскае турмы быў расстраляны Ян Жмачынскі, паўстанец Каліноўскага. Гэта да ягоных ног кінула кветкі праз закратаванае вакно камэры Каміла Дунін-Марцінкевіч, арыштаваная за ўдзел у паўстаньні дачка беларускага драматурга.

1864 — у Варшаўскай цытадэлі павешаны Рамуальд Траўгут, генэрал, камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, герою пастаўлены помнік

1895 Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст, адзін з родапачынальнікаў марксізму.

1908 — у Парыжы памёр Валеры Ўрублеўскі, дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху, удзельнік паўстаньня 1863-1964 гадоў і Парыскай камуны 1871 году.

Пётра Сергіевіч . Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў
Пётра Сергіевіч . Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў

1941 — загінуў на фронце Алесь Пруднікаў, паэт, вязень ГУЛАГу

2001Вячаслаў Адамчык, пісьменьнік.

Ніна Глобус і Вячаслаў Адамчык. Менск, 1986. Фота Алены Адамчык. Зь сямейнага архіву Адамчыкаў
Ніна Глобус і Вячаслаў Адамчык. Менск, 1986. Фота Алены Адамчык. Зь сямейнага архіву Адамчыкаў




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG