«Банк БелВЭБ» з 1 верасьня ўводзіць камісію для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за абслугоўваньне бягучых (разьліковых) банкаўскіх рахункаў у эўра. Яна будзе спаганяцца пры наяўнасьці сукупнага сярэднядзённага астатку па рахунках, які перавышае 300 тыс. эўра, у памеры 0,1% штомесяц ад сумы перавышэньня.
«Банк ВТБ (Беларусь)» запусьціў новы дэпазыт са зьменнай працэнтнай стаўкай у нацыянальнай валюце. Максымальная даходнасьць па ім складзе 15,64% гадавых пры бягучым узроўні стаўкі рэфінансаваньня. Уклад «У тэме. Анлайн» можна адкрыць у дыстанцыйных каналах банка, не выходзячы з дому, на тэрмін ад 1 года да 3 гадоў і выбраць дату яго заканчэньня з дакладнасьцю да дня. Мінімальная сума для адкрыцьця — 100 рублёў. Па дэпазыце ёсьць опцыя папаўненьня. Працэнты выплачваюцца штомесяц на ўклад (капіталізуюцца) або на асобны рахунак на выбар кліента.
«Белаграпрамбанк» прыпыніў прыём дадатковых унёскаў па дагаворах тэрміновага безадрыўнага дэпазыту «Плюс да стабільнасьці» у далярах і эўра тэрмінам захоўваньня 1.830 каляндарных дзён, заключаных з 19 жніўня 2021-га па 30 жніўня 2022 года ўключна.
«БНБ-Банк» з 13 жніўня 2025 года будзе выплачваць дывідэнды толькі ў безнаяўным парадку. Акрамя таго, банк можа падоўжыць тэрмін выкананьня плацёжнага даручэньня ў рублях, калі кліент нясвоечасова або не ў поўным аб’ёме падаў дакумэнты, прадугледжаныя патрабаваньнямі заканадаўства.
«Парытэтбанк» з 6 жніўня ўводзіць новыя ліміты на зьдзяйсьненьне апэрацый па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг (у тым ліку праз АРІП): ліміт сумы адной апэрацыі — 500 тыс. рублёў, сумы апэрацый у суткі — 1 млн рублёў, сумы апэрацый у месяц — 5 млн рублёў, колькасьць апэрацый у суткі — 50, колькасьць апэрацый у месяц — 300.
«Тэхнабанк» паведаміў аб аднаўленьні афармленьня страхавых дагавораў для тых, хто выяжджае за мяжу.
- На 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі быў зарэгістраваны21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам).
Форум