Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвінаваціў Індыю ў перапродажы расейскай нафты


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў паабяцаў павысіць мыта на тавары зь Індыі за яе гандаль з Расеяй. Гэтым разам ён абвінаваціў краіну ў перапродажы расейскага паліва.

«Індыя ня толькі закупляе велізарную колькасьць расейскай нафты, але і перапрадае вялікую яе частку на адкрытым рынку зь вялікім прыбыткам, — напісаў прэзыдэнт ЗША ў сацыяльнай сетцы Truth. — Ім абыякава, колькі людзей ва Ўкраіне гіне ад расейскай ваеннай машыны».

Гэта ня першы раз, калі прэзыдэнт ЗША абяцае падвысіць пошліны для Нью-Дэлі. Раней ён заяўляў, што краіны, якія гандлююць з Расеяй, будуць абкладзены мытам на экспарт у ЗША ў 100 працэнтаў.

Індыя — адзін з найбуйнейшых пакупнікоў расейскай нафты. Значная яе частка перапрацоўваецца ў нафтапрадукты, якія потым пастаўляюцца ў іншыя краіны. У прыватнасьці, Індыя стала найбуйнейшым экспартэрам нафтапрадуктаў у Эўрапейскі Зьвяз.

У ліпені Эўразьвяз у рамках 18-га пакету санкцый адмовіўся ад закупкі нафтапрадуктаў з расейскай нафты. Пазьней забарона была адкладзена на паўгоду — да студзеня.

Індыя зь сёлетняга студзеня павялічыла закупкі нафты з ЗША. Індыйскі ўрад наўпрост не камэнтаваў, ці будзе ён надалей купляць нафту ў Расеі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG