Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абмежаваў хуткасьць самакатаў на ходніках да 10 км/г


Паводле падпісанага 4 жніўня ўказу № 295, з 1 верасьня ў Беларусі самакаты, манаколы і іншыя сродкі пэрсанальнай мабільнасьці павінны рухацца на ходніках не хутчэй за 10 км/г. Па роварных дарожках — да 25 км/г.

Сродак пэрсанальнай мабільнасьці — гэта прылада з электрарухавіком, якая разьвівае максымальную хуткасьць да 25 км/г, адзначаецца ў новых правілах.

Раварыстам зноў давядзецца злазіць з ровара перад пешаходным пераходам. Ня сьпешвацца яны маглі з кастрычніка 2022 году. Да таго часу забарона таксама была.

Прыладам, цяжэйшым за 35 кг, нельга будзе езьдзіць па ходніках.

А прылады, хутчэйшыя за 25 км/г, трэба будзе рэгістраваць у ДАІ.

Тэрыторыі садаводчых таварыстваў у новай рэдакцыі правілаў дарожнага руху прыраўнялі да жылых зонаў з адпаведнымі абмежаваньнямі (хуткасьць да 20 км/г, забарона транзытнага руху, прыярытэт пешаходаў).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG