Два месяцы таму ў яго выявілі рак лёгкіх. У мэдыцынскім цэнтры Іліеску правёў 57 дзён
Іліеску набыў шырокую папулярнасьць пасьля паўстаньня супраць дыктатара Нікалае Чаўшэску, які быў зрынуты і пакараны сьмерцю ў сьнежні 1989 года. Але сотні людзей загінулі падчас пераходу ўлады, і супернікі Іліеску абвінавацілі яго ў крадзяжы рэвалюцыі ў народа.
Крытыкі ў краіне і за мяжой абвінавацілі Іліеску, які сышоў у адстаўку ў 2004 годзе, і іншых вядучых палітыкаў у спробе блякаваць рэформы і абараніць палітычную спадчыну і кіруючую эліту камуністычнай сыстэмы.
У 2019 годзе ён быў афіцыйна абвінавачаны ў злачынствах супраць чалавечнасьці падчас антыкамуністычнай рэвалюцыі 1989 года. Дата суда так і не была прызначаная, сам Іліеску заўсёды абвяргаў любыя абвінавачваньні.
Форум